25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрымалі набліжаных да Бакіева

17
У Расеі затрымалі набліжаных да Бакіева

Сам кіргізскі дыктатар працягвае хавацца ў Беларусі.

Набліжаных да Курманбека Бакіева затрымалі ў Расеі. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва «24.kg» са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку (ГУУР) МУС Кыргызстана Цілека Алібаева.

З ягоных словаў, кіргізская опергруппа, якая адправілася 2 чэрвеня ў Расею, затрымала 8 злачынцаў, якія знаходзіліся ў міждзяржаўным і міжнародным вышуку. Трое з іх праходзілі падазраванымі па крымінальных справах, узбуджаных у сувязі з падзеямі на поўдні Кыргызстана ў чэрвені 2010 года. Нагадаем, тады ў выніку кіргіза-узбекскіх сутыкненняў загінулі, па розных дадзеных, ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек.

8 чэрвеня 2011 г. у Маскве затрымалі Сяргея Касцюка, былога фінансіста Максіма Бакіева, сына экс-прэзідэнта Кыргызстана. Па словах Цілека Алібаева, ён «мог бы праліць святло, куды сышлі грошы з рахункаў сям'і Бакіевых». Вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі Касцюка, сказаў Алібаеў. Начальнік ГУУР таксама дадаў, што Касцюк абвінавачваецца ў саўдзеле ў махлярстве, і раней кіргізскі суд пастанавіў яго арыштаваць.

Што ж тычыцца самага Курманбека Бакіева, то пасля перавароту ў красавіку 2010 года ён збег спачатку ў Казахстан, потым у Беларусь. Лукашэнка сказаў, што выдаваць Бакіева не збіраецца, паколькі «прэзідэнт Кыргызстана знаходзіцца пад абаронай беларускай дзяржавы і прэзідэнта». Нагадаем таксама, што новыя кіргізскія ўлады абвінавацілі сваякоў Бакіева ў шэрагу эканамічных злачынстваў і арганізацыі згаданых вышэй міжэтнічных сутыкненняў на поўдні рэспублікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках