25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура спужалася «Маршу мільёнаў»

327

Размах падрыхтоўкі мірных акцый пратэсту праз Інтэрнэт спалохаў улады.

З пагрозамі на адрас удзельнікаў груп у сацыяльных сетках выступіла Генпракуратура.

Як гаворыцца ў заяве, «на розных сайтах у Інтэрнэце распаўсюджаная інфармацыя, якая змяшчае заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Гаворка ідзе аб прызыве збірацца кожную сераду ў 19-00 на цэнтральных плошчах беларускіх гарадоў і проста шпацыраваць. Кульмінацыяй акцыі павіннае стаць святкаванне ліпеня 3 Дня вызвалення Менска ад фашысцкіх акупантаў.

«Заклікаем грамадзянаў не паддавацца на правакацыйныя заклікі і ўстрымацца ад удзелу ў незаконных акцыях. Асобы, вінаватыя ў арганізацыі альбо ўдзеле ў незаконных масавых мерапрыемствах, могуць быць прыцягнутыя да ўсталяванай законам адказнасці», пагражаюць прадстаўнікі Генпракуратуры жадаючым летнім вечарам прайсціся па ўласным горадзе.

Генеральнай пракуратурай абвешчанае афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства актывістам аднаго з грамадскіх аб'яднанняў.

Напісаць каментар 327

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках