25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста Саюза палякаў арыштавалі на 5 сутак

8
Актывіста Саюза палякаў арыштавалі на 5 сутак

Журналіст Анджэй Пісальнік паведаміў, што актывіст Саюза палякаў Беларусі Ігар Банцар прысуджаны да пяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Банцар прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве. Разгляд справы адбываўся ў аддзяленні міліцыі «Цэнтр», куды супрацоўнікі міліцыі не пусцілі сваякоў Банцара і журналістаў. Яны матывавалі гэта тым, што аддзяленне міліцыі - рэжымны аб'ект. У аддзяленне пусцілі толькі адваката Банцара Уладзіміра Кісялевіча. Такім чынам, адзначыў Пісальнік у інтэрв'ю БелаПАН, працэс над праваабаронцам быў фактычна закрытым.

Нагадаем, Банцара затрымалі рана раніцай 14 чэрвеня. Аб прычынах ягонага затрымання, а таксама аб тым, куды дастаўлены праваабаронца, доўгі час нічога не паведамлялася. Толькі ўвечары 14 чэрвеня стала вядома, што ён абвінавачаны ў дробным хуліганстве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках