25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зліццё КАМАЗа і МАЗа спыненае «па палітычных прычынах»

48
Зліццё КАМАЗа і МАЗа спыненае «па палітычных прычынах»

Перамовы аб зліцці «КАМАЗа» і «МАЗа» затармазіліся з-за палітычнай сітуацыі, паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» Сяргей Чэмезаў.

«Мы вялі перамовы з Менскам, але пакуль падвіслі. Тут, па ўсёй бачнасці, сітуацыя чыста палітычная ўплывае. Пакуль не можам дамовіцца», - сказаў журналістам С. Чэмезаў ў кулуарах авіясалона ў Ле Бурже, перадае «Інтэрфакс Захад».

Па словах С. Чэмезава, перамовы працягнуцца, калі «МАЗ» будзе гатовы. «Яны свае прапановы даслалі, але пакуль яны нас не вельмі задавальняюць. Там прынцыпова: яны прапануюць стварыць 50:50. Яны як бы частку ўносяць, і мы. Мы прапануем ацаніць іхні завод і наш завод і, натуральна, абмяняцца акцыямі», - дадаў С. Чэмезаў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках