25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія ўлады падтрымалі «Рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі»

21

22 чэрвеня на плошчы Перамогі ў Віцебску адбудзецца рэпетыцыя імпрэзаў да Дня горада - 1037. Гадавіна будзе святкавацца ў гэтыя выходныя.

На той частцы плошчы, якая прылягае да дома № 8 па Маскоўскім праспекце, загадана сабрацца удзельнікам святочных мерапрыемстваў, а таксама прадстаўнікам віцебскіх прадпрыемстваў. Як раз на гэтым месцы кожную сераду збіраюцца ўдзельнікі акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», і ў мінулую сераду іх было каля 200 чалавек. Каля 20 былі затрыманыя міліцыяй.

Па папярэдніх планах арганізатараў імпрэзаў да Дня горада, рэпетыцыя павінная была адбыцца толькі ў пятніцу, і на другім баку плошчы - каля манумента ў гонар вызваліцеляў Беларусі ад фашызму. Дату і месца рэпетыцыі перанеслі 21 чэрвеня, паведамляе Радыё Свабода.

На плошчы Перамогі ў Дзень горада павінныя адбыцца парад нявест і рэтрааўтамабіляў, а 26-га - свята мясцовай дзяржгазеты «Віцьбічы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках