25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь вінная Расеі 6,4 млрд рублёў за ўвазныя пошліны

7

Кіраўнік Федэральнай мытнай службы РФ Андрэй Бяльянінаў, выступаючы сёння ў Савеце Федэрацыі, заявіў аб неабходнасці змены механізму размеркавання ўвазных пошлін.

Па ягоных словах, Беларусь і Казахстан з-за нездавальняючага адміністравання ўвазных мытных пошлін на дадзены момант вінныя Расеі амаль 22 млрд расейскіх рублёў. Так, Беларусь на дадзены момант вінная Расеі - 6,380 млрд руб. ўвазных пошлін, Казахстан - 15,569 млрд руб., паведамляе Фінмаркет.

«Грошы невялікія, але можна было б іх вярнуць», - лічыць А. Бельянінаў. Па ягоных словах, дадзеная сітуацыя склалася з-за нездавальняючага адміністравання з боку калег. «Трэба пераглядаць каэфіцыенты пералічэння ўвазных мытных пошлін паміж краінамі», - заявіў кіраўнік ФМС.

Залічэнне і размеркаванне ўвазных мытных пошлін з 1 верасня 2010 г. у межах Мытнага саюза ажыццяўляецца ў адпаведнасці са спецыяльным пагадненнем. Па ім увазныя пошліны залічваюцца на адзіны рахунак і размяркоўваюцца ў бюджэты краін згодна з усталяваным нарматывам размеркавання: у бюджэт РФ пералічваецца 87,97% ад аб'ёму ўвазных мытных пошлін, у бюджэт Беларусі - 4,7%, Казахстана - 7,33%.

У працэсе правядзення перамоваў па заключэнні пагаднення Беларусь настойвала на пералічэнні 5,3% ад усяго аб'ёму ўвазных пошлін, а Казахстан - 8,5%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках