26 лiстапада 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Польшчай наспявае страйк

27
На мяжы з Польшчай наспявае страйк

На памежных пераходах «Варшаўскі мост», «Дамачава», «Пясчатка» на ўездзе і выездзе з беларускага боку утварыліся шматкіламетровыя чэргі.

Людзі, якія імкнуцца набыць аўтамабілі да 1-га ліпеня, стаяць у чэргах суткі і больш, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Польскі бок працуе аператыўна, машыны прапускае. Вельмі дрэнна працуюць беларускія мытнікі на ўезд у Рэспубліку Беларусь, - распавёў сябра рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Уладзімір Катрыч. - На зменах працуе мінімальная колькасць супрацоўнікаў мытні, якія не спраўляюцца з выкананнем сваёй працы».

Па словах Уладзіміра Катрыча, калі ў бліжэйшы час кіраўніцтва Брэсцкай мытні не адрэагуе аператыўна на сітуацыю, людзі ў кропках мытнага афармлення збіраюцца страйкаваць. Яны гатовыя перакрыць дарогу на ўезд і на выедуць у Польшчу.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках