25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» адправіў у адстаўку двух генералаў міліцыі

110
«Вконтакте» адправіў у адстаўку двух генералаў міліцыі

Лукашэнка вызваліў ад пасады двух генералаў МУС.

Генерал-маёр міліцыі Леанід Фармагей вызвалены ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менскага гарвыканкама і залічаны ў распараджэнне міністра ўнутраных спраўва Беларусі. Адпаведны ўказ № 268 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 чэрвеня, паведамляе прэс-служба т.зв. прэзідэнта.

У той жа дзень сваёй пасады пазбавіўся генерал-маёр міліцыі Вячаслаў Яўстаф'еў. Ён вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных справаў на транспарце Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і звольнены з органаў унутраных справаў у запас Узброеных Сіл па ўзросце.

Прычына адставак не называецца, аднак можна выказаць здагадку, што яны звязаныя з няздольнасцю сілавікоў адолець народныя пратэсты па серадах ў Менску і іншых гарадах Беларусі, арганізаваных праз Інтэрнэт.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках