25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэвалюцыянераў» вырашылі збраць у войска

47
«Рэвалюцыянераў» вырашылі збраць у войска

У Мінабароны заяўляюць, што каля паловы затрыманых 22 чэрвеня удзельнікаў нямой акцыі пратэсту ў Беларусі нібыта ўхіляюцца ад прызыву на вайсковую службу.

Пра гэта, як паведамляе РІА Новости, у эфіры беларускага тэлебачання заявіў начальнік Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення УС Беларусі Сяргей Купрык.

Па словах Купрыка, звесткі аб маладых людзях, якія ўхіляюцца ад войска, перададзеныя ў ваенкаматы з мэтай вынясення рашэнняў аб прызыве іх на вайсковую службу. Ён таксама не выключыў, што некаторыя з ухілістаў могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці.

Купрык падкрэсліў, што пры праходжанні акцый пратэсту ў будучыні МУС працягне выяўляць ухілістаў сярод іх удзельнікаў з мэтай «дапамагчы маладым людзям выканаць канстытуцыйны абавязак».

22 чэрвеня масавыя акцыі пратэсту прайшлі ў 40 гарадах і населеных пунктах Беларусі. У ходзе разгону дэманстрацый па ўсёй краіне былі затрыманыя 450 чалавек. У Менску, дзе акцыі былі найбольш маштабнымі, міліцыя затрымала 200 чалавек, 30 з якіх пасля былі аштрафаваныя за «дробнае хуліганства».

Адметнай асаблівасцю акцый «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» з'яўляецца тое, што дэманстранты падчас мерапрыемстваў не разгортваюць плакаты і не выкрыкваюць лозунгі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках