25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ратыфікавала дамову з Беларуссю аб спрошчаным перасячэнні мяжы

6
Літва ратыфікавала дамову з Беларуссю аб спрошчаным перасячэнні мяжы

Сейм Літвы ратыфікаваў дамову з Беларуссю аб палегчаным рэжыме перасячэння літоўска-беларускай мяжы для жыхароў, якія пражываюць у 50-кіламетровай прымежавай зоне.

Аб гэтым паведамілі сёння ІА REGNUM у прэс-службе парламента.

За ратыфікацыю гэтага дакумента аддалі галасы 94 дэпутата, чацвёра вырашылі не выказваць сваёй пазіцыі і устрымаліся.

Дамова аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы была падпісаная восенню 2010 года.

Жыхары раёнаў, размешчаных у 50-кіламетровай паласе ад мяжы, змогуць перамяшчацца на тэрыторыю сумежнай дзяржавы на падставе спецыяльных дазволаў і знаходзіцца ў гасцях 180 дзён на працягу года.

Тэрмін дзеяння спецыяльных дазволаў - да 5 гадоў, але яны не будуць прадастаўляць права на працу. Папярэдняя плата за выдачу дазволу складзе каля 70 літаў (20 еўра).

Падлічана, што тэарэтычна ў Літве падобнай ільготай могуць скарыстацца 800 тысяч чалавек, у Беларусі - 600 тысяч жыхароў.

«Прыняты парадак - гэта, несумненна, пазітыўны крок ва ўзаемаадносінах паміж Літвой і Беларуссю. Усе гэтыя крокі, няхай маленькія, частка шляху агульнай інтэграцыі. Гэта ж можна сказаць і аб памяншэнні платы за візы і гэтак далей», - сказаў намеснік старшыні парламенцкага камітэта па міжнародных адносінах Юстынас Каросас.

Ён таксама адзначыў: заявы, якія раней прагучалі ў Сейме Літвы, аб тым, што трэба зрабіць выключэнне для Астравецкага раёна Беларусі, у якім будзе будавацца Беларуская АЭС, - «гэта прапагандысцкія гульні».

«Сейм Літвы прыняў заяву, што будаўнікі і работнікі станцыі не павінныя карыстацца гэтай ільготай, якая дае магчымасць палегчанага перасоўвання, але гэта ўсяго толькі заява, не закон. Я ўжо казаў, што такімі заявамі мы стымулюем аналагічныя крокі Беларусі, якая можа ўвесці аналагічнае абмежаванне для жыхароў, якія пражываюць побач з нашай АЭС», - сказаў Каросас.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках