25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: У Беларусі «перафарматуюць» расейскія СМІ

90
«Коммерсант»: У Беларусі «перафарматуюць» расейскія СМІ

Рэжым Лукашэнкі прыбірае непадкантрольныя расейскія тэлеканалы.

У Менску адключылі вяшчанне тэлеканала ТНТ ў кабельных сетках. З гэтага часу яго можна глядзець толькі ў значна больш дарагім лічбавым пакеце. Назіральнікі ўпэўненыя, што такім чынам улады, з аднаго боку, помсцяць тэлеканалам, якія дазваляюць сабе выпады супраць Аляксандра Лукашэнкі, а з другога - скарачаюць інфармацыйную прысутнасць Расеі ў беларускай прасторы, піша газета «Коммерсант».

Рашэнне аб змене фармату вяшчання ТНТ фармальна прынятае ААТ «Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі». Па ягоным распараджэнні з 1 чэрвеня тэлепраграма ТНТ пераводзіцца ў пакет лічбавых праграм на частату 258 МГц. Беларускія тэлевізійнікі гэта звязалі «са зменамі вяшчальнай палітыкі ў мэтах развіцця лічбавага фармату прадастаўлення тэлевізійнага сігналу». Аднак перавод ТНТ ў пакет лічбавых праграм, які значна даражэйшы, ва ўмовах рэзкага пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі дасяжны не кожнаму.

Улады Беларусі традыцыйна надаюць павышаную ўвагу працы расейскіх СМІ. Так, у 2007 годзе быў адключаны тэлеканал «24 док». Ён атрымаў чорную метку пасля таго, як паказаў фільм вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзідэнт», прысвечаны Аляксандру Лукашэнку. У 2009 годзе ў Беларусі адключылі вяшчанне адразу пяці расейскіх каналаў: «Первый канал — Всемирная сеть», «РТР-Планета», «НТВ-Мир», РЕН ТВ и «ТВЦ-Международный». Адразу пасля гэтага аналітыкі ў Менску пачалі казаць пра тое, што рэжым проста прыбірае непадкантрольныя расейскія тэлеканалы з інфармацыйнай прасторы Беларусі. Аналагічны пункт гледжання ў прыватных гутарках выказвалі і расейскія дыпламаты.

Рэпрэсіўныя меры афіцыйнага Менска закранулі не толькі тэлеканалы: з беларускіх падпісных каталогаў выключылі усе выпускі выдавецкага дома «Коммерсантъ» і газету «Московский комсомолец». У выпадку з ТНТ назіральнікі ўзгадалі і жорсткія жарты ў праграме Comedy Club ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі: вядоўца Павел Воля паказаў Лукашэнку ў выглядзе «беларускай аўчаркі, якая есць бульбу і замест брэху патрабуе газу».

Як патлумачыў «Коммерсанту» Хашчавацкі, рашэнне аб тэлеканале ТНТ цалкам адпавядае логіцы беларускіх уладаў. «У Беларусі заўсёды вінаватыя журналісты, калі раскрытая імі аб'ектыўная рэальнасць не адпавядае светапогляду Аляксандра Лукашэнкі», - заявіў ён. На ягоную думку, беларускі кіраўнік ужо 17 гадоў жыве ва ўласным, прыдуманым ім свеце, дзе ўсё добра і шчасна - прытым дзякуючы ягонай асобе, а калі ў рэальным свеце нешта не адпавядае ягонаму выдуманаму свету, ён спрабуе гэта знішчыць.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках