25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад рыхтуе рэзкае павышэнне акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты

76
Урад рыхтуе рэзкае павышэнне акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты

Урад Беларусі падрыхтаваў праект дзяржаўнага рашэння, у выпадку прыняцця якога дзеючыя са студзеня гэтага года стаўкі акцызаў на піва, гарэлку і цыгарэты вырастуць у 4-5 разоў.

Аб гэтым паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў органах дзяржкіравання.

«Стаўкі акцызаў традыцыйна кожны год індэксуюцца ў адпаведнасці з узроўнем інфляцыі. У гэтым годзе Мінэканомікі прагназуе інфляцыю да 40%, акцызы з новага года былі павышаныя на 8%. Каб абараніць адпаведныя прыбыткі бюджэту ад інфляцыі прапаноўваецца прапарцыйна павялічыць стаўкі акцызаў», - сказала крыніца .

На ейную думку, павышэнне ставак акцызаў дасць магчымасць ліквідаваць дыспарытэт рознічных коштаў як унутры Беларусі ў параўнанні з шэрагам непадакцызных тавараў, так і ў параўнанні з коштам аналагічных падакцызных тавараў у РФ. «Гэта ненармальна, калі бутэлька гарэлкі ў Беларусі каштуе два даляры. Ненармальна, калі піва каштуе танней за марожанае, а «чарніла» - танней за добрую мінеральную ваду», - заявіў суразмоўца.

«Ідэя павышэння стаўкі акцызу ў тым, каб рознічны кошт на падакцызныя тавары адпавядаў даляраваму эквіваленту да дэвальвацыі», - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках