25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House ў Вільні - за свабоду слова ў Беларусі

1
Freedom House ў Вільні - за свабоду слова ў Беларусі

Адной з асноўных місій міжнароднай арганізацыі Freedom House, офіс якой сёння быў адкрыты ў Вільні, стане барацьба за свабоду самавыяўлення ў Беларусі.

Пра гэта сёння заявіў кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс на адкрыцці прадстаўніцтва арганізацыі, паведамляе ru.DELFI.lt.

Адкрыццё офіса арганізацыі, на думку кіраўніка МЗС Літвы Аўдронюса Ажубаліса, сведчыць аб тым, што Літва з'яўляецца «надзейным і актыўным удзельнікам дэмакратычнай супольнасці». Пра гэта ён казаў на адкрыцці прадстаўніцтва арганізацыі 7 чэрвеня, паведамляе прэс-служба міністэрства.

«Літва прайшла доўгі шлях барацьбы за свабоду і незалежнасць, таму адкрыццё Freedom House з'яўляецца своечасовым і вельмі важным для нас. Мы спадзяемся, што гэта стане першым крокам да шматгадовага супрацоўніцтва», - казаў міністр.

Па ягоных словах, адной з асноўных місій арганізацыі ў Літве стане барацьба за свабоду самавыяўлення ў суседнім рэгіёне.

«На жаль, палітвязні, пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежнай прэсы сёння з'яўляюцца рэальнасцю ў Беларусі. Я цвёрда веру, што дзейнасць Freedom House стане істотнай падтрымкай грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і ў эміграцыі», - сцвярджаў А. Ажубаліс.

Прадстаўніцтва Freedom House заснаванае ў будынку Літоўскага радыё і тэлебачання, якое, па словах міністра, 20 год таму было «занятае і выкарыстоўвалася для савецкай прапаганды».

Freedom House, чый цэнтральны офіс знаходзіцца ў Вашынгтоне, займаецца і назіраннем і аналізам становішча дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека ў розных краінах свету, спрыяе распаўсюджванню дэмакратычных каштоўнасцяў і свабодаў.

Кожны год арганізацыя публікуе справаздачу «Свабода ў свеце», у якой прадстаўленая адзнака забеспячэння палітычных свабодаў і правоў чалавека ва ўсіх краінах свету. У справаздачы за 2011 г. Беларусь - на мяжы сусветнага лідэрства па рэпрэсіях.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках