25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст аўтамабілістаў падзейнічаў. Дыктатар зніжае кошты

188

Пасля акцыі пратэсту аўтамабілістаў беларускі дыктатар распарадзіўся знізіць з заўтрашняга ранку кошты на паліва.

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, перадае БелТА.

«Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняга ранку будзе не Br5200-5100, а максімум Br4500, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму можаце ісці і абвясціць усім: Br4500 - гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін - нізкаактанавы», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў далейшым кошт на бензін не будзе рэзка расці, будзе прывязаны да курсу даляра, калі ён ўсталюецца. «І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс ці тое Br5000, ці тое Br4500: калі Br4500 - такім і застанецца, калі Br5000 - значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па коштаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2-3%, калі гэта трэба будзе, але не на 30%», - сказаў ён. «Вось і ўсё маё рашэнне па паліве», - заключыў ён.

Беларускі кіраўнік таксама дадаў, што, магчыма, прыйдзецца «адкручваць кошты» і па іншых групах тавараў.

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках