25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гістэрыць, Нацбанк «не ў стане»

82
Лукашэнка гістэрыць, Нацбанк «не ў стане»

Беларускі дыктатар «кацігарычэскі» забараніў ўраду і Нацбанку мець рознагалоссі - «а то будзе дрэнна».

«Калі я яшчэ раз пачую пра рознагалоссі паміж урадам і Нацбанкам, то прыйдзецца вельмі дрэнна і ўраду, і Нацыянальнаму банку», - заявіў Лукашэнка ў сераду на нарадзе па эканамічных пытаннях, перадае «Інтэрфакс».

Акрамя таго, ён папярэдзіў: «Я катэгарычна забараняю любы рух звыш 3-5% па коштах без майго ведама».

«Валютны рынак. Думаю, што калі Пётр Пятровіч (П. Пракаповіч - кіраўнік НББ - ІФ) сёння ў стане, ён дакладзе, што адбываецца на ўнутраным рынку (валютным - ІФ), і што будзе заўтра, паслязаўтра, праз пяць дзён. А не абмяжуемся размовамі аб імпартазамяшчэнні», - сказаў А. Лукашэнка. Але галоўнае, па ягоных словах, гэта - дынаміка. «Якая дынаміка, што змянілася за гэты тыдзень, 10 дзён, калі мы мелі з вамі прынцыповую размову», - адзначыў ён.

Лукашэнка заявіў, што яму дакладаюць аб ажыўленні пазабіржавага валютнага рынку. «Хацелася б мець канкрэтныя факты, як ажывіўся гэты пазабіржавы рынак», - адзначыў ён.

«Вы (урад - ІФ) зыходзіце з нейкага курсу даляра. Скажыце мне, калі ласка, а які сёння рэальны курс даляра? Не ведаеце. Так чаму вы прывязваеце да нейкага незразумелага курсу ўсё на свеце, у тым ліку і паліва. Трэба было ісці спакойна. Да 1 студзеня, калі стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку, прывязацца да нейкага даляра і пералічыць кошт на гэтае паліва», - сказаў ён.

Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі не каментуе значэнне рэальнага абменнага курсу беларускага рубля да даляра ЗША.

«Адказ: без каментароў», - сказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар НББ Анатоль Драздоў у адказ на пытанне аб тым, ці мае Нацбанк адзнаку рэальнага абменнага курсу беларускага рубля.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках