25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы старшыня ЕЗ мае намер заняцца дыктатурай у Беларусі

13
Новы старшыня ЕЗ мае намер заняцца дыктатурай у Беларусі

1 ліпеня старшынства ў Еўразвязе перайшло ад Венгрыі да Польшчы.

У перыяд свайго старшынства Польшча мае намер прасоўваць тры асноўных прыярытэты - еўраінтэграцыя як крыніца росту, бяспечная Еўропа і адкрытая Еўропа, заяўляюць у Варшаве

Яшчэ адной важнай тэмай стане ініцыятыва ЕЗ «Усходняе партнёрства», саміт якога пройдзе ў верасні ў Варшаве, перадае БелаПАН.

Як паведаміў 27 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, Беларусь будзе запрошаняа на гэтае мерапрыемства. «Ніхто не выключаў Беларусь з Усходняга партнёрства. Беларусь будзе запрошаняа на саміт партнёрства на вышэйшым магчымым узроўні», - сказаў ён.

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што падчас саміту будзе абнародаваны новы план дзеянняў Усходняга партнёрства «У цяперашні час наша вельмі інтэнсіўная кулуарная дзейнасць накіраваная на тое, каб зрабіць яго як мага больш амбіцыйным», - сказаў міністр.

Гаворачы аб старшынстве ў ЕЗ, Сікорскі падкрэсліў: «Мы пакінулі сабе рэзервы сіл і сродкаў, каб падчас старшынства справіцца з тым, што складана прадбачыць. Могуць узнікнуць супярэчнасці, звязаныя, напрыклад, з жаданнем Палестыны абвясціць незалежнасць. У нас ёсць сур'ёзны эканамічны крызіс у Беларусі - прама на нашай мяжы».

Акрамя таго, Польшча мае намер стварыць да канца 2011 года Фонд міжнароднай салідарнасці «Ён стане нашым інструментам прадастаўлення дапамогі ў мэтах развіцця, а таксама для падтрымкі дэмакратычных пераменаў, - сказаў Сікорскі. - Грошы павінныя быць накіраваны на цэлую палітру задач, у першую чаргу на падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў такіх краінах, як Беларусь»

Старшыняваць у ЕЗ Польшча будзе да 31 снежня 2011 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках