25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Сямашка такі Сямашка

38
Уладзімір Сямашка такі Сямашка

Хлусня стала фірмовым стылем беларускага ўрада.

Яшчэ ўчора першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка прысягаў насельнікам «палаткі», што Беларусь і Расея ўзгаднілі формулу кошту на газ: «Мы ўзгаднілі формулу. Я не буду яе раскрываць. Але яна вельмі выгодная і для Беларусі, і для «Газпраму». А сёння гэтак жа ўпэўнена заявіў, што з расейскім бокам пакуль не дасягнутая выразная дамоўленасць аб коштах пастаўкі газу для Беларусі. «Пакуль мы з Мілерам ня парафіравалі гэтыя дакументы, мы ўзгаднілі ўсе пытанні не на 100%, але блізкія да дамоўленасці», - сказаў ён.

У пакет, планаваны да падпісання, уваходзіць 5 дакументаў. Беларусь звязвае пытанне аб продажы 50% акцый «Белтрансгаза» са зніжэннем коштаў на расейскі газ, паведамляе БелТА. «Жыццё прымушае разглядаць у пакеце гэтыя пытанні», - дадаў Уладзімір Сямашка.

На думку першага віцэ-прэм'ера, Беларусі і Расеі неабходна ўжо сёння абмяркоўваць праект новага кантракту па пастаўках газу. Дзеючы кантракт скончваецца 31 снежня. «Папярэдняе абмеркавання і падрыхтоўка праекта кантракта важныя і для Беларусі, і для Расеі, бо фарміруецца бюджэт наступнага года і трэба разумець, які кошт будзе на энерганосьбіты», - сказаў ён, дадаўшы, што новы кантракт павінен адпавядаць прынцыпам АЭП.

Нагадаем, кіраўніцтва расейскага газавага манапаліста неаднаразова заяўляла, што не будзе нават разглядаць саму магчымасць ўвязкі кошту на газ з купляй 50% акцый «Белтрансгаза».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках