25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рэпетыцыі параду знайшлі замену Лукашэнку (Відэа)

99

А падыходы да стэлы перакрылі агароджамі і здымалі ўсіх на відэа.

Позна ўвечары 30 чэрвеня ў Менску прайшла генеральная рэпетыцыя парада на афіцыйны Дзень незалежнасці. На ёй было ўсё так, як павінна адыцца у нядзелю.

Нават стаялі турнікеты з міліцыянтамі і супрацоўнікам у цывільным з відэакамерай, але без металашукальнікаў. А кіраўніку рэпетыцыі прыйшлося «пазначыць» выступ Лукашэнкі. Праўда, у ягоным выкананні прамова прагучала вельмі коратка: «Віншую ўсіх з Днём Незалежнасці!». На гэта салдаты адказалі «Ура!», Непадалёк стрэлілі гарматы і парад пачаў свой рух. Перад галоўнай трыбунай прайшлі салдаты і праехала вайсковая тэхніка, як сучасная, так і часоў вайны, паведамляе Еўрарадыё.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках