25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз 7 месяцаў у Някляева здымуць пабоі

59
Праз 7 месяцаў у Някляева здымуць пабоі

Збітага 19 снежня кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева пракуратура Менска адпраўляе здымаць пабоі.

Пракурор аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных справаў у органах пракуратуры юрыст 1 класа М. В. Ермакоў даслаў чарговы ліст Уладзіміру Някляеву.

Некалькімі днямі раней пракурор паведаміў палітыку, што тэрмін правядзення праверкі па факце прычынення яму целавых пашкоджанняў падчас нападу на калону актывістаў кампаніі «Гавары праўду» на вуліцы Калектарнай у Менску падоўжаны да 4 жніўня 2011 года. Аб выніках праверкі «факту» збіцця Уладзіміра Някляева абяцалі паведаміць дадаткова.

«Паведамляю, - піша пракурор М. Ермакоў ў лісце, атрыманым 11 ліпеня, - што ў ходзе праверкі па факце прычынення вам целавых пашкоджанняў прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Паводле ліста дзяржаўнага медыцынскага судовага эксперта для вытворчасці экспертызы і адказу на пастаўленыя пытанні патрэбная вашая яўка для правядзення агляду».

Уладзіміру Някляеву прапаноўваюць з'явіцца ў аддзел агульных экспертыз 2-га Упраўлення па Менску ГС МСЭ. Якія целавыя пашкоджанні эксперты збіраюцца знайсці праз 7 месяцаў незразумела, аднак палітык мае намер схадзіць да спецыялістаў і растлумачыць сітуацыю на месцы.

«Прайшло паўгода - ўспомнілі», - коратка ахарактарызаваў сітуацыю Някляеў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках