25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэйтэр»: Дні лукашэнкаўскай эканомікі палічаныя

85
«Рэйтэр»: Дні лукашэнкаўскай эканомікі палічаныя

Увосень беларусы сутыкнуцца з рэзкім ростам ўсіх коштаў і «замарозкай» заробкаў.

«Падобна, дні беларускага неасавецкай эканамічнай мадэлі палічаныя», - піша аглядальнік агенцтва «Рэйтэр» Рычард Белмфарт, нагадваючы, што Аляксандр Лукашэнка павінен знайсці да канца года 3 мільярды даляраў на падтрыманне ўскладненай абавязкамі эканомікі Беларусі.

Цяперашняя сітуацыя, піша ў сваёй публікацыі Белмфарт, ставіць два абавязковых пытанні: як Лукашэнка знойдзе грошы і ці саслабне ягоная ўлада?

«Лукашэнка адмахнуўся ад размовы пра крызіс тыповай бравадай... Але сіла, якая выкарыстоўваецца міліцыяй для разгону спарадычных мірных вулічных пратэстаў моладзі, наводзіць на думку аб ягонай моцнай занепакоенасці, што незадаволенасць можа пашырыцца», - піша Белмфарт.

Аглядальнік спасылаецца на адзнакі эканамістаў і дыпламатаў, якія лічаць, што беларускаму дыктатару прыйдзецца «праглынуць самалюбства» і правесці продаж асобных актываў. Сярод найбольш верагодных бліжэйшых угодаў Рычард Белмфарт называе продаж «Газпраму» (верагодна за 2,5 мільярда даляраў) астатніх 50% акцый «Белтрансгаза». «Але гэта дасць толькі перадышку ў вострым крызісе, які звужае магчымасці аўтарытарнага лідэра», - заўважае аўтар агенцтва «Рэйтэр».

«Пакуль што няма прыкметаў, што прамысловая працоўная сіла... гатовая далучыцца да сеткавага руху пратэсту, - працягвае Белмфарт. - Але ўвосень беларусы сутыкнуцца з рэзкім ростам платы за ацяпленне, з падаражэннем грамадскага транспарту і іншых важных паслугаў, і настроі могуць змяніцца. Нарэшце Лукашэнку, магчыма, прыйдзецца пайсці ў гэтым годзе на замарожванне заработнай платы, што пагражае абвастрэннем адносінаў рэжыму з працоўнымі».

«Лукашэнка спрабуе атрымаць як мага больш, пры гэтым даючы як мага менш», - цытуе Белмфарт неназванага дыпламата, які ў размове з журналістам перасцярог ад думкі, што кіраўнік Беларусі можа страціць кантроль над сітуацыяй, калі крызіс будзе ўзмацняцца.

«Лукашэнка - чалавек, які ўмела манеўруе ў межах сістэмы, якую ён сам стварыў. Ён будзе клапаціцца аб тым, каб не адчужаць працоўную сілу. (...) Але зараз сітуацыя значна менш прадказальная», - дадаў дыпламат у інтэрв'ю аглядальніку «Рэйтэр».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках