25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распродаж Беларусі пачаўся

125
Распродаж Беларусі пачаўся

Міхаіл Мясніковіч заклікаў расейскі і казахстанскі бізнес ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Аб гэтым ён выступаючы 12 ліпеня ў Маскве на канферэнцыі справавых колаў краін Мытнага саюза.

«Мы запрашаем бізнес-супольнасці Расейскай Федэрацыі і Казахстана да актыўнай прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, - цытуе Мясніковіча РІА Новости. - Хацелі б вылучыць цэлы шэраг напрамкаў, у першую чаргу хімічную прамысловасць, таму што, мне падаецца, мы занадта зацыкліліся на пытаннях нафтаперапрацоўкі і гандлі нафтапрадуктамі».

Як адзначыў прэм'ер, могуць быць прыватызаваныя аб'екты фармацэўтыкі, мікраэлектронікі і мабільнай сувязі. Ён не выключыў і прыватызацыі ў сферы машынабудавання і металургіі.

Мясніковіч таксама заявіў аб неабходнасці фарміравання адзінай абароннай замовы ўсімі дзяржавамі - ўдзельніцамі Мытнага саюза. «Калі яго не будзе, то не будзе ВПК аб'яднанага, і аб'яднанае вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва будзе непаўнавартасным», - сказаў ён.

Закранаючы эканамічную сітуацыю ў Беларусі, кіраўнік урада запэўніў замежны бізнес, што краіна адолее эканамічныя праблемы за два-тры месяцы.

«Маё выступленне будзе няпоўным, калі не спыніцца на тых цяжкасцях, якія маюцца на валютным рынку Рэспублікі Беларусь. Але ў нас цяпер пасля дэвальвацыі нацыянальнай валюты актывізаваўся экспарт, і ў гэтым плане тая брэш, якая праглядалася ў плацёжным балансе, яна выглядае ўжо лепей. Я мяркую, што мы рэальна можам пераадолець усе нявырашаныя пакуль пытанні на працягу літаральна двух-трох месяцаў», - сказаў Мясніковіч. «Гэта тычыцца і палітыкі абменнага курсу, гэта датычыцца і выраўноўвання коштаў і шматлікіх іншых важных фактараў», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках