25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абнародаваны спіс прадпрыемстваў для продажу

133
Абнародаваны спіс прадпрыемстваў для продажу

Улады Беларусі вядуць перамовы з кампаніямі РФ аб прыватызацыі дзяржпакетаў ў сямі кампаніях Беларусі.

Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у аўторак, перадае РІА «Новости».

Ён прадэманстраваў журналістам спіс кампаній, якія Беларусь гатовая прапанаваць да прыватызацыі, у тым ліку, расейскім інвестарам.

Па ягоных словах, цяпер ідуць перамовы аб прыватызацыі пакета «Гроднаазота» з СІБУРам і «Раснафтай», «Нафтана» з ЛУКОЙЛам, «Белтрансгазу» з «Газпрамам», Мазырскага НПЗ з «Раснафтай», МТС з АФК «Сістэма», МАЗа з «Рускімі машынамі» і дзяржкарпарацыяй «Растэхналогіі», «Інтэграла» з «Растэхналогіямі».

«Па ўсіх пазіцыях вядуцца перамовы, яны маглі бы быць больш дынамічнымі, - сказаў ён і дадаў, што «Уралкалій» не сфармуляваў свае прапановы па магчымым удзеле ў прыватызацыі «Беларуськалія».

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках