25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў ажыятаж на прадукты харчавання

34
У Менску зноў ажыятаж на прадукты харчавання

Колькасць пакупнікоў у сталічных крамах павялічылася.

Людзі ізноў набываюць крупы і раслінны алей, бялізну і канцтавары. Падобна, у чаканні чарговых падаражэнняў ў Менску пачалася другая хваля ажыятажнага попыту.

«У нас сапраўды ў апошні час купляюць больш прадуктаў харчавання, чым, скажам, тры-чатыры тыдні таму, - прызналіся парталу interfax.by прадаўцы аднаго са сталічных універмагаў. - Але мы для сябе звязваем гэта не з «хапуном», а са звычайным сезонам лецішчаў: хутчэй за ўсё, людзі купляюць воцат, соль, раслінны алей і цукар, каб рабіць нарыхтоўкі на зіму».

Зрэшты, самі беларусы не такія адназначныя ў сваіх адзнаках таго, што адбываецца...

«У нас двое дзяцей, і мы адмыслова перапынілі адпачынак, каб закупіць канцтавары і ўсе неабходныя для школы прыналежнасці загадзя. Не хацелася б дачакацца канца жніўня і новых коштаў», - прызнаецца пара сярэдніх гадоў.

«Я, напэўна, адношуся да тых, хто цяпер купляе шмат і ўсяго запар, - смяецца дзяўчына Насця. - Мы з маладым чалавекам здымалі кватэру, аднак у сувязі з крызісам вырашылі часова адмовіцца ад гэтых выдаткаў і пажыць на лецішчы. Таму цяпер спрабуем закупіць і завезці туды усё неабходнае - і з запасам. Вось і бегаю стала па крамах у пошуках рэшткаў чаго-небудзь па старых коштах».

«Наўрад ці кошты стануць ніжэйшымі. А многія пакупкі, да якіх прывык, прыйдзецца рабіць і ў жніўні, і ўвосень. Я вырашыў «падаслаць сабе саломкі» і выдаткаваць атрыманыя адпускныя менавіта на такія закупкі - па крайняй меры, так мне будзе спакайней і за сябе, і за сям'ю», - сцвярджае 30-гадовы Вадзім.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках