25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяткі еўрапейскіх NGO пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі

13
Дзесяткі еўрапейскіх NGO пратэстуюць супраць рэпрэсій у Беларусі

Нямецкая праваабарончая арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights» і 37 іншых арганізацый з розных краін накіравалі ліст пратэсту уладам РБ.

Яны асуджаюць працяг рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці і нядаўнія арышты дэманстрантаў у Беларусі. Адзначаецца, што з 15 чэрвеня ў Беларусі падчас мірных акцый былі затрыманыя па меншай меры 1730 чалавек, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізацыі заклікаюць улады РБ неадкладна спыніць пераслед асобаў, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду сходаў і свабоду думкі, вызваліць з турмаў арыштаваных дэманстрантаў і спыніць прэвентыўныя арышты журналістаў і праваабаронцаў.

«Libereco - Partnership for Human Rights» вядомая тым, што некалькі месяцаў таму ініцыявала кампанію «Шэфства над палітвязнямі». Мэта кампаніі - забяспечыць кожнаму палітвязню ў Беларусі і ягонай сям'і маральную і іншую падтрымку з боку нямецкіх парламентарыяў. Тыя бяруць на сябе абавязацельства сачыць за праблемамі «падшэфнага» палітвязня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітвязняў у Беларусі, каб дамагчыся іх вызвалення.

Свае подпісы пад лістом паставілі вядомыя ў Еўропе і былым СССР праваабарончыя ініцыятывы з Азербайджана, Арменіі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Германіі, Польшчы, Расейскай Федэрацыі, Украіны, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках