25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» на падсмоку

52
«Нафтан» на падсмоку

Гендырэктар ААТ «Нафтан» Уладзімір Траццякоў праз завадскую газету адказаў на надзвычай хвалюючае працоўных пытанне: «Калі будзе «трынаццаты» заробак?

Аказваецца - ніколі, піша «Народная воля».

- Так званы «трынаццаты заробак» - узнагарода па выніках працы за год - выплачваецца на падставе вынікаў працы за мінулы каляндарны год пры наяўнасці прыбытку, - паведаміў Уладзімір Траццякоў. - За 2010-ы нашае прадпрыемства прыбытку не зарабіла. Таму падставаў для выплаты няма. Зараз разглядаюцца іншыя варыянты. Магчыма, з фондаў 2011 года. Але пакуль рана казаць аб тым, што знойдзеныя рэзервы для гэтага дадатковага ўзнагароджання.

Аднак, нагадаем, першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка нядаўна паведаміў, што пасля дэвальвацыі фінансавае становішча беларускіх НПЗ яшчэ больш пагоршылася. Так што надзеі на гэты год наўрад ці апраўдаюцца.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках