25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракурор: Журналіст «мае права», але міліцыі таксама «нададзеныя паўнамоцтвы»

56
Генпракурор: Журналіст «мае права», але міліцыі таксама «нададзеныя паўнамоцтвы»

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч накіраваў міністру ўнутраных справаў Анатолю Куляшову ліст.

«У мэтах няўхільнага выканання заканадаўства аб грамадскай бяспецы, а таксама недапушчэння парушэнняў закона «Аб сродках масавай інфармацыі», які прадугледжвае недапушчальнасць незаконнага абмежавання свабоды масавай інфармацыі генеральным пракурорам міністру ўнутраных справаў накіраваны ліст, у якім пазначана, што правы і абавязкі журналістаў вызначаныя законам «Аб сродках масавай інфармацыі», згодна з якім журналіст мае права ў парадку, вызначаным заканадаўствам, прысутнічаць па заданні рэдакцыі на масавых мерапрыемствах і перадаваць адтуль інфармацыю», - паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

У лісце нагадваецца, што журналіст абавязаны выконваць патрабаванні заканадаўства, паважаць правы, свабоды і законныя інтарэсы фізічных і юрыдычных асоб, прад'яўляць па патрабаванні пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці службовае пасведчанне. Замежныя журналісты могуць ажыццяўляць дзейнасць толькі пры наяўнасці акрэдытацыі ў Беларусі.

У той жа час, у лісце ўказваецца, што «супрацоўнікі органаў унутраных справаў надзеленыя паўнамоцтвамі па часовым абмежаванні альбо забароне доступу грамадзянаў на асобныя ўчасткі мясцовасці і аб'екты, а таксама мае права абавязаць пакінуць пэўныя месцы для забеспячэння асабістай і грамадскай бяспекі».

«Указаныя паўнамоцтвы могуць быць рэалізаваныя і ў дачыненні да прадстаўнікоў СМІ», - падкрэсліваецца ў паведамленні.

«У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць выкананне заканадаўства такім чынам, каб і супрацоўнікі праваахоўных органаў, і журналісты маглі выконваць ускладзеныя на іх абавязкі і рэалізоўваць свае правы, замацаваныя ў згаданых законах», - адзначаецца ў лісце.

У прэс-службе таксама нагадалі, што ў Генпракуратуры ў цяперашні час знаходзіцца на разглядзе калектыўная заява журналістаў шэрагу выданняў, якая паступіла 13 ліпеня, аб неабгрунтаваных затрыманнях карэспандэнтаў пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, адабранні ў іх фота-, відэаматэрыялаў і прафесійнай тэхнікі. «У сетцы Інтэрнэт атрымалі шырокае распаўсюджванне публікацыі аналагічнага зместу», - адзначыла прэс-служба, дадаўшы, што па звароту журналістаў будзе праведзеная «адпаведная праверка».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках