25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя замятае «крымінальныя» сляды

34
Міліцыя замятае «крымінальныя» сляды

Артыкул пад загалоўкам «Па серадах у міліцыі - хапун, па чацвяргах - адхадняк?» не застаўся без увагі з боку людзей у пагонах.

Праўда, рэакцыю на гэтую публікацыю цяжка назваць разумнай і адэкватнай. Мабыць, каб не дапускаць падобнага надалей, сталічнае міліцэйскае начальства задзейнічала прынцып «з вачэй далоў, з Інтэрнэту - вон» і загадала выдаліць з сайта ГУУС Менгарвыканкама аператыўныя зводкі c 1 па 14 ліпеня, пішуць «Беларускія навіны».

Нагадаем, што публікацыя «Па серадах у міліцыі - хапун...» ўяўляла сабой спробу ацаніць уплыў акцый «маўклівай рэвалюцыі» па серадах на барацьбу са злачыннасцю па чацвяргах.

Бо не сакрэт, што на разгон і захоп удзельнікаў акцыі, журналістаў і выпадковых мінакоў накіроўваюцца велізарныя міліцэйскія сілы. Як гаворыцца, лепш перастрахавацца, чым неда... Адсюль і была зробленая здагадка, што «рэвалюцыйныя» серады гэтак вымотваюць міліцыянтаў, што ў гэты дзень ім не да іншых правапарушэнняў. Тым больш, што на карысць гэтай непрыемнай для МУС журналісцкай версіі сведчыла і адкрытая міліцэйская статыстыка. Па выніках асобных серад дзяжурная частка ГУУС рэгістравала на траціну менш злачынстваў, чым за наступныя суткі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках