25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ шукае новага «зняважніка Лукашэнкі»

46
КДБ шукае новага «зняважніка Лукашэнкі»

Актывіст руху «За Свабоду!» Юрый Салодкі выклікаецца ў Віцебскую абласную пракуратуру на допыт па факце абразы Лукашэнкі.

У суботу Юрый Салодкі, які жыве і працуе ў Менску, быў вызвалены з жодзінскага ізалятара пасля 13 сутак арышту. Яго затрымалі 3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы падчас чарговай «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку», пасля чаго асудзілі і адвязлі для адбыцця пакарання ў СІЗА на вул. Акрэсціна. Тыдзень таму Салодкага, як і іншых арыштаваных «сеткавых рэвалюцыянераў», перавезлі ў Жодзіна, піша «Салідарнасць».

16 ліпеня Юрыя ля ізалятара чакала маці, якая прыехала з Віцебска сустрэць сына. З ейнага аповяду Юрыю стала зразумела: наперадзе яго чакае чарговае выпрабаванне.

- Маці распавяла, што пакуль я знаходзіўся ў ізалятары, да нас дадому ў Віцебску прыходзілі міліцыянты (у кватэры бацькоў я прапісаны), і хацелі правесці ператрус. У візіцёраў не было ордэра, таму яна іх не пусціла. Так што яны сышлі ні з чым, - распавёў «Салідарнасці» Юрый Салодкі. - Пасля гэтага яны прынеслі для мяне некалькі позваў у пракуратуру. А сёння мне патэлефанаваў следчы Віцебскай абласной пракуратуры Аляксей Несцярэнка і настойліва рэкамендаваў ўсё-такі з'явіцца на допыт па факце абразы прэзідэнта. Нібыта я пакінуў дзесьці нейкія абразлівыя каментары. Ён згадаў, што яму пераслалі гэтую справу з Упраўлення КДБ і цяпер ён павінен праверыць, ці сапраўды я абразіў прэзідэнта. Да тых часоў мой статус не вызначаны - сведка, падазраваны ці абвінавачаны.

Суразмоўца адзначае, што не даваў як да 3 ліпеня, так і пасля, ніякіх інтэрв'ю, а таксама не пісаў каментарыяў у сацыяльных сетках, у якіх бы абражаў Аляксандра Лукашэнку.

- Не ўяўляю, што яны маюць на ўвазе. Так, я прымаю актыўны ўдзел «Вконтакте» у групе «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Перапісваюся з Вячаславам Дзіянавым. Так, нештакамэнтую. Так, не раз паўтараў і цяпер настойваю, што Лукашэнка абраны незаконна. І я не ведаю, ці могуць яны расцаніць гэта як абразу прэзідэнта, - разважае Салодкі.

Юрый вырашыў паехаць ў родны край на допыт. Тым больш, што яго папярэдзілі: не прыедзе сам - прыедуць. Так што ў бліжэйшыя дні ён з'явіцца там з адвакатам.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках