25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напісаў скаргу ў пракуратуру - прыйшоў участковы

26
Напісаў скаргу ў пракуратуру - прыйшоў участковы

Напярэдадні маўклівай акцыі пратэсту магілёўскія міліцыянты наведваюць актывістаў апазіцыі. Візіты тлумачацца неабходнасцю правядзення прафілактычных размоваў.

Учора позна ўвечары участковы міліцыянт з'явіўся на парозе хаты Валадара Цурпанава. Як кажа актывіст, міліцыянт спачатку спрабаваў высветліць, хто жыве разам з ім, перадае «Радыё Свабода».

«Растлумачыў, што ён правярае рэжым пражывання на сваім участку. Потым спытаў: «ці нашу я флікер». Я яму адказаў, што ўвогуле гэта маё права насіць яго ці не насіць. Пасля таго, як я папрасіў яго больш мне не дапякаць недарэчнымі пытаннямі, ён сказаў, што ёсць яшчэ важная справа. «Мне трэба з вамі правесці прафілактычную размову з нагоды несанкцыянаваных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх. Мне загадалі», - заявіў ён мне. Я сказаў: дасылайце позву, тады будзе размова», - распавёў Цурпанаў.

18 ліпеня актывіст аднёс заяву ў абласную пракуратуру з патрабаваннем выканання ў Магілёве беларускай Канстытуцыі ў поўным аб'ёме.

«У ёй я выклаў факты масавага захопу людзей. Палявання на людзей невядомымі асобамі ў цывільным. А таксама фактычнага ўвядзення вайсковага становішча на асобных тэрыторыях Магілёва. Я запатрабаваў ад пракурора, каб ён прыняў меры па навядзенні ў горадзе канстытуцыйнага парадку. Я не выключаю, што мая заява і стала падставай для візіту міліцыянта да мяне. Раней я пакінуў запіс у кнізе скаргаў Ленінскага аддзела міліцыі. Міліцыянты адмаўляліся даваць інфармацыю пра затрыманых 3 і 6 ліпеня. Не пускалі ў дзяжурную частку аддзела. Тады я прарваўся туды і паскардзіўся. Гэтыя скаргі таксама - падстава для міліцыі наведаць мяне», - упэўнены актывіст.

Наведаў участковы і праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысціну Шацікаву. Пытанні былі тыя ж, што і да Цурпанава: з кім жыве жанчына. Міліцыянт таксама спрабаваў правесці прафілактычную гутарку. Актывістка запатрабавала выслаць ёй позву.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках