26 лiстапада 2024, aўторак, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Le Monde: У Беларусі і рок-музыка пад забаронай

28
Le Monde: У Беларусі і рок-музыка пад забаронай

Адразу некалькі рок-кампазіцый былі палічаныя падрыўнымі і забароненыя на беларускіх радыёстанцыях.

Пра гэта піша французская Le Monde са спасылкай на беларускага музычнага крытыка Зміцера Падбярэзскага.

Па дадзеных незалежнага тэлеканала Белсат, дырэкцыя Першага радыёканала нават склала спіс забароненых да трансляцыі песень. У першую чаргу, забарона датычыцца песні «Мы ждем перемен» Віктара Цоя, вельмі папулярнай сярод праціўнікаў аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, якія зрабілі яе сваім гімнам.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», 13 ліпеня ў Менску і іншых гарадах міліцыя затрымала дзесяткі людзей, якія адначасова ўключылі кампазіцыю на сваіх мабільных тэлефонах.

Па словах Падбярэзскага, да трансляцыі таксама былі забароненыя песні ветэранаў расейскага року Андрэя Макарэвіча і Юрыя Шаўчука, якія заклікалі да вызвалення з турмы беларускіх апазіцыянераў.

Рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі сталі больш жорсткімі ў Беларусі пасля спрэчнага перавыбрання ў снежні 2010 года Лукашэнкі, нагадвае выданне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках