25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння пройдуць суды ў Менску за «маўклівую» акцыю

33
Сёння пройдуць суды ў Менску за «маўклівую» акцыю

21 ліпеня ў райсудзе Менску будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых у «маўклівую сераду» 20 ліпеня.

У судзе Менскага раёна і г. Заслаўя (які цяпер знаходзіцца па вул. Маякоўскага, 119) будуць разглядацца адміністрацыйныя справы чатырох чалавек, затрыманых учора ў Заслаўі. На Івана Івончыка, Андрэя Клюкіна, Юрыя Паўлава і яшчэ аднаго іхняга сябра былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.4 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

У судзе Ленінскага раёна быдуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых ўжо пасля акцыі маладых людзей, якія прыйшлі на канцэрт у клуб «6А». Сярод іх - Даніла Петлякоў-Шугалей, Мікіта Перагуд, Яўген Тарасевіч, Юрый Рыбенец, Сяргей Баловін, Козіч Кірыла. Усяго было затрымана больш за 10 чалавек.

У судзе Цэнтральнага раёна будуць разглядацца адміністрацыйныя справы затрыманых учора падчас акцыі, якія былі дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Вядомыя прозвішчы некаторых затрыманых: Алена Ліхавід, Вольга Бандарэнка, Шапавалаў Павел, Вярчынкова Анастасія (грамадзянка Расеі), Клімовіч Аляксандра, Яўген Іванюк, Буянаў Зміцер, Хіневіч Вольга і Хіневіч Сяргей, паведамляе ПЦ «Вясна». Усяго ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна адправілі 17 чалавек, дзе яны будуць знаходзіцца да суду.

Па дадзеных праваабаронцаў, 20 ліпеня падчас чарговай акцыі маўклівага пратэсту ў розных гарадах Беларусі было затрымана каля 30 чалавек. Акрамя Менска затрыманні адбываліся ў Брэсце, Гродне, Белаазёрску, Наваполацку, Ваўкавыску.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках