25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія рэзідэнцыі Лукашэнкі (Фота)

188

Толькі ў Менску такіх рэзідэнцый шэсць, а колькі іх яшчэ панабудавалі па ўсёй краіне?

У інтэрнэт-сэрвісе Google Earth ў чарговы раз абноўленая спадарожнікавая мапа Менска. Такія здымкі - адзіная магчымасць для беларусаў паглядзець на закрытыя ад выпадковых мінакоў аб'екты. Убачыць, што знаходзіцца ва ўнутраным дворыку КДБ, знайсці таямнічыя вайсковыя аб'екты пасярод беларускіх лясоў і, вядома ж, палюбавацца на дзесяткі рэзідэнцый дыктатара, якія звычайна абнесеныя калючым дротам.

«Наша Ніва» прыводзіць здымкі шасці ўрадавых рэзідэнцый, якія знаходзяцца ў Менску ці ў ягоных наваколлях.

На першым малюнку - будынак на вуліцы Маркса. Гэта галоўнае працоўнае месца Аляксандра Лукашэнкі. Яго бачыў ці ледзь не кожны беларус, але ці ведаюць людзі пра пабудовах унутры рэзідэнцыі?

Наступны здымак - Пастаральная выява «Драздоў» з дзесяткамі маленькіх домікаў. Сюды дыктатар едзе пасля «працоўнага дня».

Трэцяя рэзідэнцыя - даўняе месца прапіскі Лукашэнка. Зараз у будынку па адрасе Вайсковы завулак, 4 ён бывае надзвычай рэдка.

«Заслаўе-1» і «Заслаўе-2» знаходзяцца побач. Яны праславіліся перш за ўсё дзякуючы лівійскім кіраўніку Муамару Кадафі, які падчас свайго візіту ў Беларусь паставіў тут свой шацёр.

Па суседстве дабудоўваецца загадкавы жылы комплекс «Усход». Гэта не зусім рэзідэнцыя, але нешта вельмі падобнае да яе. У параўнанні з мінулым спадарожнікавым здымкам гадавой даўнасці збудаванняў тут стала ў некалькі разоў больш.

Нарэшце, апошні здымак - перакапаныя палі пад новую рэзідэнцыю. Аб яе стварэнні стала вядома некалькі месяцаў таму.

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках