25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыі «Стоп-бензін» былі арыштаваныя каля дзясятка аўтамабіляў

31
На акцыі «Стоп-бензін» былі арыштаваныя каля дзясятка аўтамабіляў

Аўтамабілі адпраўленыя на штраф-стаянкі.

Як атрымалася высветліць актывістам ініцыятывы «За аўто», у ходзе акцыі «Стоп бензін», якая прайшла ў Менску 21 ліпеня, былі затрыманыя Зміцер Грынкевіч, Яўген Сайчук, Ігар Бялоў, Лілія Лабцэвіч, Кацярына Дмухоўская, Руслан Антаневіч і Віктар Лагуцін, а іхнія аўтамабілі былі змешчаныя на штраф-стаянку.

Пры гэтым, улічваючы, што праспект Незалежнасці быў перакрыты ДАІ, то адзіным парушэннем затрыманых стала наяўнасць белай стужачкі на антэне аўтамабіля.

Не выключана, што ахвяраў даішнага тэрору было больш. Неабходную юрыдычную дапамогу па факце неправамернага затрымання і змяшчэння аўтамабіля на штраф-стаянку можна атрымаць як ад актывістаў «За Аўто», так і ад актывістаў сайта stop-gai.by.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках