25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Freedom House»: Адміністрацыя турмы ставіць пад пагрозу здароўе палітвязня

1
«Freedom House»: Адміністрацыя турмы ставіць пад пагрозу здароўе палітвязня

Вядомая праваабарончая арганізацыя «Freedom House» выступіла ў падтрымку каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі.

У распаўсюджанай «Freedom House» заяве гаворыцца, што адміністрацыя СІЗА МУС Беларусі прымусіла беларускага палітвязня Зміцера Бандарэнку легчы на ​​аперацыю хрыбетніка без належнай рэабілітацыі да вяртання ў турму.

«Паведамляецца, што Бандарэнка ўтрымліваўся ў турме ў бесчалавечных умовах, што прывяло да шматлікіх праблем са здароўем, у тым ліку да язвы страўніка і праблемаў з хрыбетнікам. Ягоная жонка распавядае, што Бандарэнка быў вымушаны пагадзіцца на аперацыю. Яго вернуць у камеру праз усяго два тыдні пасля аперацыі, хоць для рэабілітацыі патрабуюцца месяцы. Бандарэнка пакутуе ад моцных боляў, ягоная правая нага часткова паралізаваная. Аперацыя можа прывесці да інваліднасці, калі турэмная адміністрацыя верне яго ў камеру да поўнага аднаўлення здароўя», - гаворыцца ў заяве.

«Freedom House» асуджае поўнае грэбаванне здароўем Бандарэнкі беларускімі ўладамі і заклікае неадкладна вызваліць яго для таго, каб ён мог атрымаць належную медыцынскую дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках