25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце знік цукар, у Бабруйску даюць па 5 кіло

43
У Брэсце знік цукар, у Бабруйску даюць па 5 кіло

У большасці крамаў Брэста знік цукар. Па словах прадаўцоў, ён можа з'явіцца ў продажы толькі праз некалькі дзён.

Некаторыя з прадаўцоў сцвярджаюць, што не могуць атрымаць тавар на гандлёвых базах. Разам з тым пакупнікі, чакаючы росту коштаў на цукар прыкладна на 30-50%, раскупляюць ягоныя тыя запасы.

Так, у адной краме ААТ «Брэсцкая абласная база «Бакалея» людзі раскупілі нават не расфасаваны цукар у мяшках па 50 кілаграм, перадае БелаПАН.

У вольным продажы цукар маецца толькі ў гандлёвым цэнтры «Карона».

У Бабруйску продаж цукру абмежавалі пяццю кілаграмамі

Як адзначыў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Бабруйскага гарвыканкама Анатоль Кісялёў, за апошні месяц у Бабруйску прадалі ўтрая больш цукру, чым звычайна: 900 тон супраць звычайных 300. У сувязі з гэтым, ўзгоднім з кіраваннем гандлю Магілёўскага аблвыканкама, бабруйскія ўлады прынялі рашэнне абмежаваць продаж цукру да пяці кілаграмаў у адны рукі, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на «Бабруйск: рэгіянальны партал».

Чыноўнік заявіў, што стабілізаваць сітуацыю можна будзе толькі тады, калі спадзе ажыятаж на цукар. Па ягоных словах, нават чаканае прыбыццё двух вагонаў цукру не дапаможа вырашыць праблемы. Анатоль Кісялёў таксама запэўніў, што ў бліжэйшы час цукар даражэць не будзе.

У крамах Магілёўскай вобласці практычна немагчыма набыць цукар-пясок. Упраўленне гандлю Магілёўскага аблвыканкама звязвае дадзеную сітуацыю з ажыятажам, які стварае само насельніцтва. У сваю чаргу першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення гандлю Аляксандр Джафараў кажа, што попыт на цукар у крамах вобласці вырас у 2-2,5 разы.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках