25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам: Імпартныя спажывецкія тавары падаражэлі на 70%

62
Менгарвыканкам: Імпартныя спажывецкія тавары падаражэлі на 70%

У Беларусі за палову года тавары спажывецкага імпарту падаражэлі ў сярэднім на 70%.

Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення гандлю і паслугаў Менгарвыканкама Андрэй Новікаў.

«У Менску кошты выраслі істотна на спажывецкія тавары, у асноўным гэта спажывецкі імпарт, і рост коштаў быў абумоўлены адзінамомантавай дэвальвацыяй курсу беларускага рубля. Падаражэнне ў сярэднім - на 70%», - сказаў А. Новікаў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён удакладніў, што ўплыў аказала і агульная сітуацыя на валютным рынку, у прыватнасці праблемы з набыццём валюты імпарцёрамі. Аднак цяпер, па словах прадстаўніка Менгарвыканкама, «імпарцёры супакоіліся і перасталі закладваць завышаныя валютныя рызыкі ў кошт імпарту».

А. Новікаў адзначыў, што падаражэнне імпартных спажывецкіх тавараў прывяло да росту ўдзельнай вагі беларускіх тавараў у агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту. У прыватнасці, за красавік-чэрвень доля беларускіх тавараў павялічылася на 0,5%. «Мы ставім задачу да канца года гэту тэндэнцыю працягваць рэалізоўваць i хоць бы на адзін адсоткавы пункт гэты паказчык павялічыць», - сказаў А. Новікаў.

Ён не даў пэўнага адказу на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад», ці значыць гэта, што асартымент і аб'ёмы тавараў спажывецкага імпарту ў гандлі і надалей будуць скарачацца.

У той жа час А. Новікаў падкрэсліў, што Менгарвыканкам вызначыў тавары крытычнага імпарту, правёў конкурс на выбар іхніх пастаўшчыкоў і аказвае дапамогу ў набыцці валюты тым кампаніям, якія сталі пераможцамі конкурсу.

У прыватнасці, у групу крытычнага імпарту уключаны шэраг бакалейных тавараў: рыс, проса, грэчка, сланечнікавы алей, марская марожаная рыба, гарбата і кава.

Закранаючы пастаўкі іншых груп імпартных тавараў, А. Новікаў удакладніў, што пытанні некрытычнага імпарту будуць рэгулявацца рынкавымі механізмамі. Ён таксама выказаў надзею, што прымаюцца ўрадам меры па стабілізацыі валютнага рынку дазволяць выраўнаваць сітуацыю і на спажывецкім рынку ў імпартным сегменце.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках