25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы выказаў павагу адвазе беларусаў

21
МЗС Польшчы выказаў павагу адвазе беларусаў

Польшча рашуча асуджае жорсткі разгон мірнай акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных справаў Польшчы, піша БелаПАН.

«Мы зноў сталі сведкамі таго, як беларускі рэжым выкарыстоўвае мноства рэпрэсіўных інструментаў для падаўлення актыўнасці дэмакратычных сіл: напрыклад, прэвентыўныя арышты, затрыманні журналістаў, блакаванне Інтэрнэту і выкарыстанне слёзатачывага газу», - адзначаецца ў заяве.

Як адзначае МЗС Польшчы, беларускае грамадства «усё больш і больш выступае за перамены». У заяве падкрэсліваецца, што мірныя пратэсты «немагчыма бясконца душыць збіваннямі і арыштамі». «Немагчыма забараніць незалежным СМІ асвятляць іх. І асуджэнне журналіста Ігара Банцара на 10 сутак пацвярджае, што ўлады баяцца свабоды слова», - гаворыцца ў дакуменце.

«Мы выказваем нашую павагу адвазе тых беларусаў, якія адстойваюць сваё права жыць вольнымі, - гаворыцца ў заяве. - Мы зноў заклікаем улады вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных і ўсіх тых, хто быў затрыманы пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, а таксама да дыялогу з апазіцыяй - для выгоды Беларусі і беларусаў».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках