25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч: Каб пляскаць у ладкі, трэба прасіць санкцыю ў уладаў

226
Васілевіч: Каб пляскаць у ладкі, трэба прасіць санкцыю ў уладаў

Генпракурор Беларусі працягвае шакаваць свет сваімі заявамі.

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў, забяспечваючы грамадскі парадак, павінныя карэктна ставіцца да ўдзельнікаў супрацьпраўных дзеянняў, па магчымасці прадстаўляцца і растлумачваць грамадзянам наступствы невыканання заканадаўства.

«Супрацоўнікі праваахоўных органаў, прымаючы меры па забеспячэнню грамадскага парадку, самі таксама абавязаныя няўхільна выконваць дзеючае заканадаўства, у тым ліку ведамасныя акты, быць максімальна карэктнымі. Папярэдне, калі дазваляе сітуацыя, трэба прадстаўляцца і патрабаваць ад грамадзянаў спынення супрацьпраўных дзеянняў, растлумачваць заканадаўства і наступствы яго невыканання», - адзначыў генпракурор ў заяве, размешчаным на сайце Генеральнай пракуратуры з нагоды збору грамадзянаў на вуліцах і ў іншых грамадскіх месцах.

Васілевічу хацелася б, каб «грамадзяне выкарыстоўвалі законныя спосабы вырашэння праблемаў, а арганізатары разумелі, што яны таксама нясуць адказнасць за свае правакацыйныя дзеянні».

«Мяркую, што пытанні эканамічнага характару могуць вырашацца не на разбуральнай, а на канструктыўнай падставе. Усе разумныя ідэі, рэалізацыя якіх прагназуемая, пажадана ўспрымаць пазітыўна», - сказаў Генеральны пракурор.

Па ягоных словах, закон «Аб масавых мерапрыемствах» вызначае парадак арганізацыі і правядзення вулічных шэсцяў і іншых масавых мерапрыемстваў. Р. Васілевіч адзначыў, што «заяўны характар ​​правядзення падобных мерапрыемстваў ўласцівы шэрагу сучасных дзяржаваў». У прыватнасці, працягнуў генпракурор, «флэш-мобу, як загадзя спланаванай масавай акцыі, дзе ўдзельнікі выконваюць загадзя абумоўленыя дзеянні, нават у краінах з даўнімі дэмакратычнымі традыцыямі звычайна супрацьдзейнічае паліцыя, выкарыстоўваючы і сілавыя метады». «Так было пры правядзенні першых флэш-мобаў у Нью-Ёрку ў чэрвені 2003 года, у сучасны перыяд у Расеі (Масква - чэрвень 2011 г., Краснадар - май 2011 г.), ва Украіне (Львоў - люты 2011 г.), Казахстане (Алматы - красавік 2011 года)», - сказаў Р. Васілевіч.

Ён падкрэсліў, што «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах ва ўсіх краінах цягне юрыдычную адказнасць, напрыклад, адміністрацыйную, у тым ліку ў Беларусі».

«Тое, што арганізуюцца несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, пацвярджаецца размяшчэннем праз Інтэрнэт рознага кшталту « планаў» іх правядзення і прытрымліванне гэтых планаў іхнімі удзельнікамі», - заявіў Генеральны пракурор Беларусі.

Напісаць каментар 226

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках