25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанку няма чаго сказаць

33
Нацбанку няма чаго сказаць

Галоўнаму банку краіны няма чаго сказаць пра сітуацыю на наяўным валютным рынку.

У чарговым прэс-рэлізе гаворка ідзе пра тое, што Нацбанк «працягвае прымаць паслядоўныя меры, накіраваныя на стварэнне перадумоваў для стабілізацыі сітуацыі і аднаўленне канвертавальнасці нацыянальнай валюты ў поўным аб'ёме». Што гэта за меры - не паведамляецца.

Поўная адсутнасць валюты ў абменніках названая «збалансаванай сітуацыяй». Адзінай легальнай магчымасцю купіць валюту яляется продаж замежнай валюты на сацыяльна значныя мэты (лячэнне, аплата навучання і пражывання студэнтаў, выезд у сувязі з хваробай або смерцю сваякоў і г.д.) праз ААТ «ААБ Беларусбанк». За май-чэрвень 2011 ААТ «ААБ Беларусбанк» было прададзена насельніцтву на гэтыя мэты каля 2547 тыс. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Нацбанк абавязваецца «стала ажыццяўляць маніторынг працы абменных пунктаў, у тым ліку і выкананне банкамі абавязкаў па продажы набытай у насельніцтва замежнай валюты і якая знаходзіцца ў абменных пунктах».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках