25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы амбасадар Украіны: «Сітуацыя ў Беларусі вырашыцца да Калядаў»

68
Былы амбасадар Украіны: «Сітуацыя ў Беларусі вырашыцца да Калядаў»

Раман Бяссмертны лічыць, што рэжым Лукашэнкі не пратрымаецца да канца гэтага года.

У інтэрв'ю выданню Gazeta.ua дыпламат распавёў, што «для адукаванага выхаванага чалавека мяжой свабоды з`яўляецца мараль».

- Таму важна, каб маральныя прынцыпы былі здаровымі. Прывяду прыклад: у Менску я ўпершыню ўбачыў, што салдат ударыў у твар маладую жанчыну. Яна - жонка палітзняволенага, выйшла на акцыю пратэсту. Стаяла моўчкі. Уяўляю, калі б такое здарылася ў нас - яго разарвалі б на месцы, - сказаў Бяссмертны.

На пытанне аб тым, як Лукашэнку атрымлівалася больш за 15 гадоў ўтрымліваць уладу, экс-амбасадар адказаў:

- Яму не трэба было нічога прыдумляць. Ён узяў тое, што 30 гадоў да яго працавала. У адміністрацыі прэзідэнта ёсць Цэнтральнае аналітычнае ўпраўленне, якое ўзначальвае старэйшы сын Лукашэнкі - Віктар. Пад ім - КДБ, міністэрствы абароны, унутраных справаў, выведка, контрвыведка, усе сілавыя структуры. Пацікаўцеся, колькі кіраўнікоў вялікіх беларускіх прадпрыемстваў сядзелі ў турме? Большасць адседзелі два-чатыры гады. Гэта так званыя прафілактычныя мерапрыемствы.

Аднак, як лічыць дыпламат, палітычнай будучыні ні ў Лукашэнкі, ні ў пабудаванай ім сацыяльна-эканамічнай мадэлі няма.

- Сітуацыя вырашыцца да Калядаў, - мяркуе Бяссмертны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках