24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Ваўчыных норах» Мірзаянава ўзялі пад асаблівы кантроль

20
У «Ваўчыных норах» Мірзаянава ўзялі пад асаблівы кантроль

Палітвязень Фёдар Мірзаянаў вось ужо тыдзень знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі № 22 («Ваўчыныя Норы»). Ён утрымліваецца ў карантыне, але неўзабаве будзе пераведзены ў атрад.

Да Фёдара, як і да іншых палітвязняў, адміністрацыя праяўляе асаблівую ўвагу. Ім не дазволена бачыцца адзін з адным, абменьвацца інфармацыяй, а ў лістах да родных... крытыкаваць ўладу.

Пра гэта сайту ucpb.org распавяла маці палітвязня Людміла Мірзаянава.

«Трымаецца Фёдар добра, - кажа Людміла Мірзаянава. - Аб памілаванні ніхто з 4 чалавек, якія там знаходзяцца, размоваў ні разу не заводзіў. А калі такія прапановы і будуць, то, вядома, прагучыць адмова.

Зараз Фёдар пад сур'ёзным кантролем. Я размаўляла з начальнікам турмы і камандзірам атрада. Яны непакояцца, што ў іх некалькі палітвязняў і пільна сочаць за тым, каб тыя не сустракаліся.

У Фёдара была выпадковая сустрэча з Паўлам Вінаградавым каля сталовай. Яны паціснулі адзін адному рукі. І гэта адразу пацягнула за сабой сур'ёзную размову: чаму яны там сустрэліся, ці не наўмысна прызначылі сустрэчу ў гэтым месцы і ў гэты час?

Павел хацеў неяк падтрымаць Фёдара ў гэты адаптацыйны перыяд і перадаў праз іншага палітвязня невялікае жартаўлівае пасланне, у якім далей было некалькі парадаў. Пра гэта стала вядома, і зноў жа адбылася другая сур'ёзная размова: чаму з гэтым чалавекам ён перадаў тэкст, што вы задумалі?

У адміністрацыі выклікае непакой і тое, што Фёдар часам дазваляе сабе дыскусіі адносна выбараў. Так, раскрытыкаваўшы пазіцыю аднаго з асуджаных, ён вынес вердыкт: не за таго галасаваў. Гэта адразу ж стала вядома камандзіру атрада. І ён нам сказаў: па гэтым пытанні я таксама буду з ім размаўляць.

Фёдара таксама папярэдзілі, што негатыўна ўспрымаюць нейкія крытычныя адзнакі на адрас уладаў. На гэта я ім сказала, што Фёдар - чалавек з грамадзянскай пазіцыяй, цытую: «вы можаце мозг дастаць з галавы чалавека, але перакананне вы не дастанеце».

Пра ўмовы ўтрымання, Людміла Мірзаянава кажа, што яны «больш-менш прымальныя: перанаселенасці няма, месцы ўсе ніжнія, ложкавая бялізна ёсць». Праўда, душ зняволеныя могуць прыняць толькі раз на тыдзень.

«Па гэтай прычыне магчымасці займацца спортам няма, - кажа Людміла Мірзаянава. - Працы таксама няма. Толькі ўборка тэрыторыі і ёсць магчымасць авалодаць дзвюма спецыяльнасцямі: краўца і электразваршчыка. Але яны Фёдара не прыцягваюць. Таму я перадала яму кнігі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кнігі па эканоміцы».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках