25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржава паселіць маладыя сям'і ў прыбытковыя дамы

30
Дзяржава паселіць маладыя сям'і ў прыбытковыя дамы

У Беларусі падрыхтаваны праект нарматыўна-прававога акта аб будаўніцтве арэнднага жылля.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Мы падрыхтавалі нарматыўна-прававы акт аб будаўніцтве арэнднага жылля. Для гэтага патрэбныя бюджэтныя рэсурсы», - сказаў міністр.

Аднак, працягнуў ён, «мне ўяўляецца, што трэба максімальна задзейнічаць прыватны сектар, які будзе будаваць арэнднае жыллё».

А. Нічкасаў лічыць, што за кошт стварэння фонду арэнднага жылля можна будзе зняць з дзяржавы цяжар дзяржпадтрымкі для маладых сем'яў пры будаўніцтве імі жылля. Ён заўважыў, што 60% чаргавікоў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, складаюць менавіта маладыя сем'і.

На погляд кіраўніка Мінбудархітэктуры, арэнднае жыллё таксама падыходзіць для вырашэння жыллёвых праблем іншагародніх студэнтаў. Ён падкрэсліў, што маладыя людзі павінныя быць мабільнымі ў пошуку месца працы, вучобы і пражывання.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках