25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Катара пабудуе ў цэнтры Менска гасцініцу і спортцэнтр

31
Войска Катара пабудуе ў цэнтры Менска гасцініцу і спортцэнтр

Лукашэнка падпісаў указ, якім ўзгадніў ўмовы будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу на сталічным праспекце Пераможцаў з удзелам катарскай кампаніі.

Згодна з дакументам, гэты праект рэалізуецца «ў мэтах развіцця справавой і сацыяльна-культурнай інфраструктуры, а таксама правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў Менску».

Дадзены комплекс павінен быць пабудаваны на працягу 2011-2014 гг. Ён будзе ўключаць «гасцініцу, спартовы цэнтр, спадарожныя аб'екты, інфраструктуру, у тым ліку інжынерную і транспартную, якая забяспечвае функцыянаванне комплексу».

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па праектаванні, будаўніцтве і аснашчэнні комплексу, а таксама фінансаванне прац па вынасу з тэрыторыі, на якой ажыццяўляецца будаўніцтва комплексу, ліўневай каналізацыі, ачышчальных збудаванняў, iншых аб'ектаў інфраструктуры, ажыццяўляюцца за кошт уласных і (альбо) прыцягнутых сродкаў інвестара - Інвестыцыйнага фонду Узброеных Сіл Дзяржавы Катар, паведамляе TUT.by.

Аб'екты будуць размяшчацца на зямельным участку, «размешчаным уздоўж набярэжнай ракі Свіслач і пр. Пераможцаў паміж будынкам футбольнага манежа і будынкам навучальна-спартовай базы па водных відах спорту».

Замоўцам праекта выступае зарэгістраваная ў Беларусі інвесткампанія «Сокал».

Аб'ём інвестыцый не паведамляецца.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках