25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BNS: Чэхі таксама выдалі Менску інфармацыю пра Бяляцкага

66
BNS: Чэхі таксама выдалі Менску інфармацыю пра Бяляцкага

Пра гэта паведаміла літоўскае агенцтва Baltic News Service.

Чэшская Рэспубліка таксама апынулася ў ліку краін, якія перадалі дадзеныя аб банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага уладам у Менску, - паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на інфармагенцтва Baltic News Service.

«Прадстаўнікі дзвюх літоўскіх установаў пацвердзілі журналістам BNS, што па іхніх дадзеных, Чэшская Рэспубліка таксама накіравала банкаўскія рэквізіты Бяляцкага ў Беларусь», - перадае літоўскае агенцтва. Прага гэтай інфармацыі пакуль не пацвердзіла - адзначае BNS.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў арыштаваны на мінулым тыдні па абвінавачванні ва ўтойванні прыбыткаў. «Вясна» патлумачыла, што беларускія ўлады называюць прыбыткам грошы з рахунку ў літоўскім банку, якія накіроўваліся на праваабарончую дзейнасць. Інфармацыю аб банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага беларускім уладам перадаў Мінюст Літвы.

Улады Літвы прынеслі свае прабачэнні сям'і арыштаванага праваабаронцы і стварылі камісію для расследавання інцыдэнту.

У чацвер з'явілася інфармацыя, што польская Генеральная пракуратура таксама перадала беларускім чыноўнікам інфармацыю аб банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага.

Беларускія ўлады сцвярджаюць, што праваабаронца хаваў ў літоўскім банку больш за 1 мільярд рублёў. За гэта яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках