26 лiстапада 2024, aўторак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінсктранс» працягвае павялічваць кошты

11
«Мінсктранс» працягвае павялічваць кошты

ТКУП «Мінсктранс» з 12 жніўня ўсталявала новыя тарыфы на рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах, што абслугоўваюцца аўтобусамі прадпрыемства.

Тарыфы павялічаныя ад 5% да 15% у залежнасці ад тыпу аўтобуса, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.

Так, на звычайных маршрутах за 1 км праезду пасажыры будуць плаціць:

у аўтобусах агульнага тыпу - Br180 за 1 км (замест Br171, 4), у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - Br186 за 1 км (замест Br176, 4);

у хуткасных аўтобусах агульнага тыпу - Br234 за 1 км (замест Br203, 8), у хуткасных аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - Br242 за 1 км (замест Br210);

у дадатковых аўтобусах агульнага тыпу - Br244 за 1 км (замест Br212, 2), у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - Br250 за 1 км (замест Br217, 4).

Адначасова, усталяваныя тарыфы ў аўтобусах прадпрыемства па маршрутах:

Міенск-Пінск праз Клецк (12.00 і 15.40) - Br190 за 1 км (замест Br180);

Менск-Пінск праз Клецк (08.10) - Br180 за 1 км (замест Br171, 4);

Менск-Д.Гарадок праз Слуцк (07.20) - Br180 за 1 км (замест Br171, 4);

Менск-Барысаў (усе) - Br180 за 1 км (замест Br170, 1);

Менск-Магілёў (06.20, 08.05, 11.00, 11.50, 13.10 - штодня, у 9.10 па буднях і ў 8.00 па суботах і нядзелях), Менск-Чавусы (09.10) - Br198 за 1 км (замест Br189);

Дзецям ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў у аўтобусах дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» прадастаўляецца зніжка 50% ад велічыні вызначанага на маршруце тарыфу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках