24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага ўзяў шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

9
Дэпутат Бундэстага ўзяў шэфства над Фёдарам Мірзаянавым

Рэнэ Рэшпель, сябар парламенцкай групы нямецка-беларускага сяброўства, узяў шэфства над палітвязнем Фёдарам Мірзаянавым.

Рэнэ Рэшпель стаў 14-м апекуном беларускіх палітвязняў.

Дэпутат нямецкага Бундэстагу заявіў:

«Я быў узрушаны гвалтам падчас прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, а таксама арыштамі і прысудамі, якія рушылі ўслед за гэтым. Калі такіх маладых людзей, як Фёдар Мірзаянаў, арыштоўваюць у Беларусі выключна за ажыццяўленне свайго права на свабоду думкі, мы ў Германіі не павінныя заставацца ўбаку.

Стаўшы апекуном, я хачу паказаць, што мы ўважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. І, у прыватнасці, што мы не забыліся на тых, хто знаходзіцца за кратамі! Робячы гэты крок, я хацеў бы заклікаць маладых людзей у Беларусі станавіцца палітычна актыўнымі, выступаць супраць несправядлівасці і патрабаваць свайго права на дэмакратычныя выбары», - сказаў палітык у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Кампанія апякунства над палітвязнямі з Беларусі была ініцыяваная праваабарончай арганізацыяй Libereco - Partnership for Human Rights для падтрымкі зняволеных і іхніх сваякоў.

Беларускія і міжнародныя арганізацыі па правах чалавека прызналі Фёдара Мірзаянава вязнем сумлення і заклікалі да ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках