25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы, якія падпалі пад санкцыі ЗША, адмоўчваюцца

24
Прадпрыемствы, якія падпалі пад санкцыі ЗША, адмоўчваюцца

Міністэрства фінансаў ЗША зацвердзіла шэраг эканамічных санкцый у дачыненні да найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў «Нафтан», «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-Хімвалакно».

У прыёмных гэтых заводаў рэакцыяй кіраўніцтва на гэтыя санкцыі з журналістамі не дзеляцца.

Прадстаўнік «Гродна-Азот» пытанне газеты «Салідарнасць» зразумеў адразу, але адказаў, што рэакцыі адміністрацыі на навіну пакуль няма. Суразмоўца таксама не змог пракаментаваць, наколькі санкцыі ЗША паўплываюць на прыбыткі прадпрыемства:

- Пакуль ніхто з эканамістаў нічога канкрэтнага вам не скажа.

У прыёмнай «Нафтана» з неахвотай далі нумар тэлефона намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацразвіцці. Той, папрасіўшы прабачэння, сказаў, што каментароў па тэлефоне не дае.

Прадстаўніца бабруйскай «Белшыны» апынулася недастаткова дасведчаная па дадзенай тэме. Разбірацца з гэтым, прагучала, у яе няма часу.

На «Гродна-Хімвалакно» да спецыяліста, які мог б мог распавесці пра наступствы эканамічных санкцый, па стане на 12.00, датэлефанавацца не атрымалася.

Нагадаем, дадзеныя эканамічныя санкцыі забараняюць грамадзянам ЗША любыя камерцыйныя ўгоды з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы прадпрыемстваў, якія падпалі пад санкцыі акцыянерных таварыстваў у ЗША, калі такія маюцца, будуць замарожаныя.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках