24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы пікетуюць Генпракуратуру за справу Бяляцкага (Фота)

6

16 жніўня перад Генеральнай пракуратурай ў Варшаве прайшла акцыя пратэсту.

Яе ўдзельнікі патрабавалі аб'ектыўнага расследавання справы аб выдачы польскай пракуратурай банкаўскіх дадзеных Алеся Бяляцкага беларускім уладам. На акцыю прыйшлі 11 чалавек - пераважна студэнты. Пасля некалькіх хвілін скандавання «Не - супрацоўніцтву з дыктатурай!» два пікетоўцы накіраваліся да Генпракуратуры, дзе іх сустрэў прэс-сакратар Мацвей Куяўскі, паведамляе «Еўрарадыё».

Пікетоўцы перадалі яму петыцыю, у якой змяшчалася патрабаванне пакараць вінаватых у выдачы звестак аб Бяляцкім. Таксама беларусы Варшавы патрабуюць спыніць супрацоўніцтва паміж польскай і беларускай пракуратурай у сферы абмену дадзенымі, якія могуць быць выкарыстаныя супраць беларускай апазіцыі. Яны патрабуюць апублікаваць інфармацыю, аб якіх яшчэ апазіцыянерах Польшча перадала звесткі афіцыйнаму Менску.

Пад петыцыяй падпісаліся грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэт партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», «Малады Фронт», Цэнтр абароны правоў чалавека «Свабода і права» і «Звяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках