25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатцы зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам

17
Адвакатцы зноў не далі сустрэцца з Дашкевічам

16 жніўня адвакатцы ў чарговы раз не дазволілі наведаць у горацкай калоніі зняволенага на два гады старшыню «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча.

Адміністрацыя калоніі без тлумачэння прычынаў адмовіла адвакатцы ў рэалізацыі неад'емнага права на сустрэчу з падабаронным. Адвакатка спрабавала дамагчыся справядлівасці праз пракуратуру Магілёўскай вобласці, але і там не знайшла падтрымкі, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

Адвакатка пакінула шэраг скаргаў, у тым ліку заяву з патрабаваннем тэрмінова паведаміць аб стане здароўя Дашкевіча і аб магчымасці сустрэчы Дашкевіча з бацькам. Скаргі былі накіраваныя ў пракуратуру і ў Дэпартамент выканання пакаранняў па Магілёўскай вобласці.

Абаронца не бачыла Дашкевіча больш за месяц. За гэты час ад Дашкевіча не было ні аднаго ліста. Родныя і паплечнікі Дашкевіча баяцца, што здароўе і жыццё палітвязня - пад сур'ёзнай пагрозай.

Раней адвакатцы ўжо двойчы адмаўлялі ў сустрэчы з Дашкевічам.

Ля горацкай выпраўленчай калоніі № 9 актывісты правялі пікет у абарону зняволенага лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча. Былі затрыманыя 14 чалавек.

3 жніўня ў Горках і Дрыбіне (Магілёўская вобласць) праходзілі суды над удзельнікамі пікету. Большасці удзельнікаў акцыі прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 17 сутак.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках