25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мегапраект беларускіх уладаў праваліўся

85
Мегапраект беларускіх уладаў праваліўся

Знаходзячыся ў горадзе Доха, Аляксандр Лукашэнка вяшчае аб велізарных перспектывах беларуска-катарскіх адносінаў.

І трэба ж было такому здарыцца, піша «Салідарнасць», што як раз у гэтыя дні стала вядома аб правале аднаго з распіяранных праектаў афіцыйнага Менска.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС дзяржаўная кампанія «Беларуснафта» спыняе асваенне іранскага нафтавага радовішча Джафеір і наогул сваю дзейнасць у Іране. Прычынай такога рашэння сталі рознагалоссі з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) - «па метадах і тэхналогіях вядзення работ, а таксама адносна грашовай кампенсацыі іранскаму боку за выкарыстанне радовішча».

Упершыню аб гэтым праекце было абвешчана ў лістападзе 2006 года падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Тады гаварылася, што дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай распрацоўцы нафтавых радовішчаў. «Мы тут атрымалі самую поўную падтрымку», - выхваляўся Лукашэнка. А афіцыйны сайт прэзідэнта Беларусі паведамляў, што эканамічны эфект ад візіту ацэньваецца ў 350 мільёнаў даляраў.

Праз паўгода ўжо кіраўнік Ірана Махмуд Ахмадзінежад прыехаў у Менск. Госць не скупіўся на кампліменты гаспадару: «Вы адзін з самых лепшых маіх сяброў. У нас няма перашкод і бар'ераў для ўзаемадзеяння. У нас ёсць вялікі патэнцыял на доўгатэрміновую перспектыву, які мы павінныя рэалізаваць».

- Я асабліва ўдзячны прэзідэнту Ірана за падтрымку нашай краіны ў такім адчувальным пытанні, як здабыча вуглевадароднай сыравіны, - адказаў Лукашэнка. - Вы пайшлі насустрач усім пажаданням беларускага боку і выдалі нам тое радовішча, на якое мы разлічвалі. Нашыя спецыялісты яго даследавалі і гатовыя сёння здабываць нафту на іранскай тэрыторыі.

Зрэшты, да першай сумесна здабытай нафты ў Джафеіры заставалася яшчэ тры гады з нечым. Калі ж «Беларуснафта» пачала пампаваць «чорнае золата» з гэтага радовішча, праект падаваўся як мегапоспех афіцыйнага Менска.

Зрэшты, спецыялісты першапачаткова былі наладжаныя скептычна. Аналітык Андрэй Карэльскі заявіў часопісу «Эксперт», што эканоміка гэтага праекта настолькі сумная, што выкарыстоўваць яго па прызначэнні для паліўна-энергетычнага комплексу Беларусі практычна немагчыма без сур'ёзных страт.

Але хто будзе слухаць розных спяцоў, калі ёсць палітычнае рашэнне? І вось ужо ў зацверджанай Саветам міністраў стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу закладзена, што Беларусь за 10 гадоў здабудзе ў Іране 9,3 млн. тон нафты.

Але на выхадзе атрымалася прыкладна тое ж самае, што са зборкай аўтамабіляў «Саманд» у Беларусі - правал. Прычым калі старт праекта быў распіяраны па поўнай праграме, то пра фініш прапаганда ўпадабала сарамліва прамаўчаць. «Беларуснафта» спыніла ўсю нафтавую дзейнасць у Іране яшчэ ў канцы чэрвеня. Аднак вядома пра гэта стала толькі амаль праз два месяцы.

У іранскіх нафтаздабываючых колах тлумачаць скасаванне дамовы паміж кампаніямі тым, што беларускі бок не выканаў свае абавязацельствы па кантракце. Згодна з дамовай, «Беларуснафта» абавязвалася здабываць мінімум 3,5 тысячы барэляў на суткі, аднак, на справе яна вырабляла нафты менш чым 2,8 тыс.

Ну а Аляксандр Лукашэнка тым часам абмяркоўвае «канкрэтныя ўзаемавыгадныя праекты» ў Катары. Пра іхні правале вы даведаецеся крыху пазней.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках